16.10.2026 г.
Поразава пачынаецца з унікальнай прасторы Дома банкухі і незыбыўнага водара БАНКУХІ ў ім!
18 Кастрычніка ўпершыню тут пройдзе свята кухара па-поразаўску і з традыцыямі Банкуха-Fest.
Прыгатаванне поразаўскай банкухі пачалося з пачатку ХХ стагоддзя і захавалася ў першапачатковым варыянце, без змен і модных кулінарных тэндэнцый.
Вы ведалі, што знакамітая банкуха — гэта вясельная страва!
Таму ў гэты дзень:
Упершыню мы ўбачым рэканструкцыю эпізодаў вяселля, якое ладзілі нашыя продкі раней: з брамай і святочнай выправай маладых да шлюбу
Мы даведаемся, якое месца банкуха займала на стале продка
А працягам стане кулінарны конкурс «Свята смаку і традыцый», дзе кожны зможа пакаштаваць сапраўдныя поразаўскія стравы.
Запрашаем усіх жадаючых акунуцца ў атмасферу цяпла, сяброўства, атрымаць асалоду ад кухарскіх традыцый і набыць новыя кулінарныя веды! Пачатак 15:00
Адкрывайце сэрца новым уражанням!
Больш навін: Гродзенскі АМЦНТ, grodno_omcnt




























