05.02.2026 г.
Штогод напярэдадні святкавання Вялікадня ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці праводзіцца абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца майстры народнай творчасці аддзелаў рамёстваў і традыцыйнай культуры раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці, рамеснікі, асобныя таленавітыя майстры, носьбіты элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны.
Прыём заявак ажыццяўляецца да 25 лютага 2026 года на электронны адрас info@gromc.by.
Даведкі па тэлефонах: 8(0152) 62-37-91, 62-37-92
Азнаёміцца з інструкцыяй конкурсу можна па СПАСЫЛЦЫ.






























