«РАЗЬБЯР СВЯТЛА» Аляксандр Ліпень пакінуў на Гродзеншчыне каштоўную спадчыну, дакрануцца да якой 20 студзеня ў 15:00 запрашае Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці

16.01.2026 г.

«300 пейзажаў і 50 скульптурных работ стварыў майстар. Сярод якіх — помнік Алаізе Пашкевіч у Шчучыне, а таксама цэлая галерэя партрэтаў дзеячаў нашай гісторыі і культуры: Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Францішак Багушэвіч, Валерый Урублеўскі, Вольга Соламава і інш.»

Персанальная выстаўка, прымеркаваная да 100-годдзя мастака, скульптара, разьбяра, імя якога ўнесена ў Кнігу Гонару г. Гродна, прадставіць для наведвальнікаў калекцыю жывапісу, драўляных скульптур, барэльефаў з выявамі вядомых землякоў.
Кожны зможа пазнаёміцца з багатым светам творцы праз архіўныя дакументы і фотаздымкі.

Выстаўка праводзіцца ў рамках супрацоўніцтва ДУК “Гродзенскі АМЦНТ” і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.
Наш адрас: вул.Савецкая, 8
8(033)6558758

#ДзеньРоднагаСвайго