28.03.2026 г.
Больш за 100 майстроў з 17 раёнаў Гродзеншчыны, а таксама рамеснікі з іншых рэгіёнаў краіны сёння ў 11-ы раз з’ехаліся на традыцыйнае свята.
Алена Віктараўна Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ў прывітальным слове пажадала ўсім міру і дабра, нагадала пра важнасць захавання традыцый
і ўручыла пасведчанні народнага майстра таленавітым землякам, якім напрыканцы мінулага года нададзены ганаровы статус.
Айцец Ілья Перчанка, намеснік старшыні сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па культуры і царкоўным мастацтве падкрэсліў, наколькі важна кожнаму з нас сустрэць веснавое свята са светлымі думкамі і спакоем на душы.
Ксёндз Яўген Амасёнак, вікарый Кафедральнага сабора Святога Францыска Ксаверыя г. Гродна сказаў, што Пасха наступае ў кожным сэрцы.































