Семінар-практыкум “Танцавальная культура беларусаў. Народны бытавы танец як сродак выхавання дзяцей і моладзі”

07.05.2026 г.

У філіяле  «Дзітвянскі Дом культуры» ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прайшоў семінар-практыкум

Шчалканогава Наталля Мікалаеўна — удзельніца шматлікіх конкурсаў і мерапрыемстваў.

 
Наталля Мікалаеўна правяла майстар-клас для тых каму не хапае ўпэўненасці на танцпляцоўцы, дзялілася ўменнем імправізаваць пад музыку.

Масу станоўчых эмоцый і здаровай фізічнай нагрузкі атрымалі ўсе ўдзельнікі семінару.

Не трэба быць прафесіяналам — дастаткова жадання рухацца!

УЖО ХУТКА! МЫ ЗБІРАЕМСЯ Ў ДЗІТВЕ!

15 мая аграгарадок Дзітва  збярэ аматараў народных  танцаў на Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»