07.05.2026 г.
У філіяле «Дзітвянскі Дом культуры» ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прайшоў семінар-практыкум
Шчалканогава Наталля Мікалаеўна — удзельніца шматлікіх конкурсаў і мерапрыемстваў.
Наталля Мікалаеўна правяла майстар-клас для тых каму не хапае ўпэўненасці на танцпляцоўцы, дзялілася ўменнем імправізаваць пад музыку.
Масу станоўчых эмоцый і здаровай фізічнай нагрузкі атрымалі ўсе ўдзельнікі семінару.
Не трэба быць прафесіяналам — дастаткова жадання рухацца!
УЖО ХУТКА! МЫ ЗБІРАЕМСЯ Ў ДЗІТВЕ!
15 мая аграгарадок Дзітва збярэ аматараў народных танцаў на Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»


























