08.06.2026 г.
Трэці дзень XV рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прайшоў на Аўгустоўскім канале. У рамках святочнага дня адбыўся абласны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны». Работнікі культуры Ашмянскага раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці свята, дзе былі прадэманстраваны 17 пар маладых у рэканструяваных вясельных убраннях, а побач з імі шлі сваты з незвычайным пасадам! Музычнае суправаджэнне забяспечылі 26 гарманістаў і баяністаў вобласці, сярод якіх былі прадстаўнікі Ашмяншчыны — Аляксандр Пашкоўскі і Вацлаў Сідаровіч.


























