07.06.2026 г.
Спецыялісты Вялікашылавіцкага цэнтра культуры, сумесна з гаспадыняй Рачко Н.А., зладзілі для маленькіх аднавяскоўцаў кулінарную гасцёўню “Смак беларускай кухні”!
Дзеці з цікавасцю назіралі, як на іх вачах ажывала старая печ, у якую з дапамогай вілак адпраўляліся чыгункі ды патэльні.
Разам з гаспадыняй яны асвойвалі сакрэты нашых прабабуль і гатавалі самыя смачныя Нацыянальныя стравы:
— ульбачку з чыгунка — гарачую, рассыпістую, прама з печы;
— ешню са шкварачкамі — духмяную, прыгатаваную на агні;
— дранікі — залацістыя як сонейка.
Стол атрымаўся надзвычай багатым і прыгожым: тут і свежыя гурочкі з памідорамі, і хатняе сальца, і духмяны хлеб. За кубкам гарбаты дзеці і дарослыя дзяліліся ўражаннямі, смяяліся і проста атрымлівалі асалоду ад сустрэчы.


























