Сонечны дзень 17 сакавіка пачаўся з прыемнай сустрэчы

18.03.2026 г.

Працаўнікі сектара па нестацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, разам з метадыстам па традыцыям, абрадам і фальклору сустрэліся на “нейтральнай”тэрыторыі разам з Міхаленка Ганнай Іосіфаўнай.
З вялікім энтузіазмам жанчына падтрымала ідэю працаўнікоў культуры і з задавальненнем расказала гісторыю свайго вяселля: як адзначалі, які быў “дрэс-код”, чым смачным частавалі гасцей, маладым удалося нават па добрай цане дамовіцца з аркестрам: скрыпка, бубен, баян, не ў кожнага ў 1976 годзе было такое “звонка-гучная” вяселле…
І яшчэ шмат чаго цікавага!!!
Працяг абавязкова будзе…