Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў вёску Міцькавічы Слонімскага раёна з мэтай вывучэння беларускага народнага тэкстылю, асабліва ручнікоў вышытых роўняддзю.

05.02.2026 г.

— Завіталі мы да мясцовай жыхаркі Сафіі Канстанцінаўны Лявончык, якой у гэтым годзе споўніцца 95 годоў, — расказалі адмыслоўцы.

— Шмат розных падзей было ў жыцці Сафіі Канстанціны. З маленства матуля, бабулі і нават школьная настаўніца прывівалі дзяўчынцы любоў да працы і рукадзелля.

Сафія Канстанціна прала ніткі, добра ткала на кроснах «радзюжкі», абрусы, геаметрычныя ўзоры на льняных палотнах.

Вышывала толькі роўняддзю рознакаляровыя кветкавыя матывы на ручніках, фіранках, сурвэтках; умела аздабляла зробленыя рэчы баваўнянымі карункамі.

Майстрыха падаравала для выставачнай залы аддзела рамёстваў саматканую посцілку і абрус.