Сувязь часоў: ад мінулага да будучыні праз сучаснасць

04.04.2026 г.

Ткацтва, роспіс велікодных яек, вязанне шыдэлкам, набіванка — гэтаму на працягу 26 гадоў навучае дзяцей Я.В.Іюльская, народны майстар Рэспублікі Беларусь, носьбіт ткацкіх традыцый.

У г.п.Рось адбылася важная падзея: рэспубліканская атэстацыйная прыехала ацаніць творчасць юных майстроў з дзіцячага гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Чароўны куфэрак» ДУК «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў».

Уражанне — найлепшае: высокі ўзровень майстэрства, трапяткое захаванне народных традыцый і жывая пераемнасць пакаленняў.

Члены камісіі аднагалосна адзначылі, што гурток годны самага высокага звання, і будуць хадайнічаць перад Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь аб прысваенні студыі наймення «ўзорная».

Але спыняцца на дасягнутым не збіраюцца: наперадзе выставы, майстар-класы, буйныя фестывалі, новыя таленты і творчыя саюзы з іншымі ўстановамі культуры.

Традыцыі жывыя — пакуль нашчадкі гатовы іх берагчы.