28.08.2026 г.
Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сузор’е творчасці», якая сабрала ў сабе зоркі самых яркіх юных талентаў Гродзеншчыны.
Атмасфера ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага АМЦНТ была асаблівай:
напоўненая хваляваннем, гонарам і шчырымі дзіцячымі ўсмешкамі. І гэта невыпадкова — свае лепшыя дасягненні шырокай публіцы прадставілі ўзорныя студыі дзвюх вядучых устаноў дадатковай адукацыі:
— ЦТДіМ «Прамень» з Гродна і
— ЦДАДіМ «ДАР» з Навагрудка.
Адкрыла і павітала ўсіх прысутных галоўнаны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Анастасія Юр’еўна Пекар, якая адзначыла важнасць падтрымкі юных мастакоў і глыбокую каштоўнасць твораў. Падзячнымі лістамі яна павіншавала кіраўнікоў узорнай студыі мастацкай керамікі «Казачная гліна», якая адзначае 30-годдзе з дня заснавання.
Таксама, з словамі ўдзячнасці звярнуўся дырэктар ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Прамень» г. Гродна» — Аляксандр Сяргеевіч Яраш, які падкрэсліў значэнне такіх мерапрыемстваў для развіцця творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення і важнасць абмену вопытам паміж творчымі калектывамі рэгіёна.
Госці з Навагрудчыны, а менавіта, кіраўнік ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва «Каляровы аловак» Кепурка Бажэна Андрэеўна, з цеплынёй распавяла пра працу сваёй студыі, падзякавала калегам з Гродна за супрацоўніцтва і выказала ўпэўненасць, што такія творчыя сустрэчы даюць магутны імпульс для далейшага развіцця юных мастакоў.
Выстаўка стане сапраўдным здабыткам для гродзенцаў і гасцей горада. Для дарослых — гэта магчымасць акунуцца ў свет чыстага дзяцінства і ўспомніць сябе юнымі, а для саміх удзельнікаў — гэта важны крок да творчага росту і натхненне на новыя вяршыні.
Не прапусціце магчымасць дакрануцца да прыгожага і падтрымаць юных талентаў!
Месца: г. Гродна, дэманстрацыйная зала ДУК «Гродзенскі АМЦНТ»
Выстаўка працуе да 18 верасня 2026 года





























