Танцы даўнейшыя, Гродзеншчына родная! Хутка збіраемся ў ДЗІТВЕ на Лідчыне

06.05.2026 г.

15 мая аграгарадок Дзітва ператворыцца ў вялікую танцавальную пляцоўку.
Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму» традыцыйна збярэ лепшых аматараў фальклору, каб паказаць: народны танец — гэта стыльна, драйвова і жыва!

У праграме:
Танцавальны батл па-беларуску
Лепшыя танцавальныя пары з усёй Гродзеншчыны прадэманструюць аўтэнтычныя мясцовыя традыцыі ў чатырох узроставых катэгорыях. У гэтым годзе ў фестывалі прыме ўдзел каля пар розных узростаў (ад 7 да 50+ гадоў). Ніякай сцэнічнай стылізацыі — толькі сапраўдны мясцовы стыль і аўтэнтыка!

Канцэрты ад зорных гасцей вобласці:

  • Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага гурта «Жывіца» з Квасоўкі Гродзенскага раёна;
  • Народнага фальклорнага танцавальнага калектыва «Спадчына» з г.п.Карэлічы;
  • Мясцовых захавальнікаў традыцый — народнага фальклорнага гурта «Талер» з Ліды.

Кірмаш і забавы:

  • Горад майстроў з унікальнымі вырабамі з саломы, паперы, гліны і дрэва ад лепшых рамеснікаў Гродзеншчыны.
  • Інтэрактыўная зона з фальклорнымі гульнямі і забавамі, якімі захапляліся яшчэ нашы прадзеды.

Месца сустрэчы: Дзітвянскі Дом культуры, вул. Ленінская, 4, аг. Дзітва, Лідскі раён
Урачыстае адкрыццё: 12:00

ЗАПРАШАЕМ далучыцца да свята ўсіх, каб адпачыць душой, патанчыць ад сэрца і пагрузіцца ў атмасферу непаўторнага беларускага каларыту!