20.10.2025
У сярэдзіне XX ст. жыхарка вёскі Тударава Шэўка Ксенія Нічыпараўна, 1910 г.н., расказала даследчыкам, што памятае з маленства, як дарослыя танцавалі кадрылю пад назвай “Круглая” на святах.
Танец аб’ядноўвае некалькі стагоддзяў, дзясяткі пакаленняў, мноства былых і сучасных аматараў народнай культуры.
З 60-х гадоў мінулага стагоддзя кадрыля мае мясцовую назву і самабытную манеру выканання, якой сёння валодаюць удзельнікі фальклорнага танцавальнага калектыву «Спадчына» Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Касцюмы танцораў выкананы па аўтэнтычных узорах традыцыйнага адзення рэгіёна канца XIX – пачатку XX ст. — сабраны літаральна “па нітачках” на падставе вялікай даследчай работы.
ТАКОЙ КАДРЫЛІ БОЛЬШ НЯМА НІДЗЕ! І калі вы яе яшчэ не бачылі, то абавязкова ПАГЛЯДЗІЦЕ ФІЛЬМ! І пераканайцеся ў тым, што танец невыпадкова прэтэндуе на Дзяржаўны спіс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.


























