20.05.2026 г.
Вяселле на Ашмяншчыне — гэта самабытны пласт беларускай народнай спадчыны, які сумяшчае глыбокія хрысціянскія традыцыі, старажытныя народныя абрады і мясцовы заходнебеларускі каларыт.
У раённым цэнтры рамёстваў адкрылася выстава «Вяселле ў маёй вёсцы», якая суправаджаецца экспазіцыяй «Арнаменты памяці ў вясельным куфары».
Тут сабрана цэлая калекцыя старых фотаздымкаў, з якіх на нас пазіраюць прыгожыя «маладыя» і іх госці.
На выставе можна ўбачыць вясельныя строі нявесты 80-90-х гг., а таксама «пасаг». Пасаг — люстэрка жанчыны, той чароўны куфар у якім знаходзяцца самыя важныя і патрэбныя рэчы любой маладзіцы, яны паказваюць яе статус, працавітасць і выхаванне.
Мы ў сацыяльных сетках: ВК | OK | Instagram |
Наш сайт: kultoshm.by





























