28.05.2026 г.
У рамках тыдня традыцыйнай культуры і абласнога праекта “Вяселле па беларускіх канонах” у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбылося адкрыццё фотавыставы “Вясселе ў маёй вёсцы”
Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з вясельнай атрыбутыкай таго часу: абрусы, рушнікі, куфар і іншыя.
Быў прадэманстраваны вясельны строй маладой.
Адбыўся майстар-клас па здыманню вянка і павязванню на галаву жаночай хусткі, что сімвалізавала новы статус замужняй жанчыны.
Выстава працуе да 8 чэрвеня 2026 г. Запрашаем усіх жадаючых!
ССЫЛКА на пост


























