Удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву “Кашалёўская скарбонка»  прынялі ўдзел у брэндавым свяце аграгарадка Каралін «Перазвон талентаў»

16.06.2026 г.

Галоўнай тэмай стала адраджэнне старадаўніх вясельных абрадаў.

Падчас адкрыцця свята ў выкананні калектыва прагучала вясельная песня, а ўдзел у вясельным абрадзе, які быў прадстаўлены калектывам раённага цэнтра культуры і народнай творчасці дазволіў юным фалькларыстам дакрануцца да вытокаў культурнай спадчыны.

Калектыў узнагароджаны дыпломам фестываля.