25.11.2025 г.
Заўтра, 26 лістапада Гродзенскі АМЦНТ запрашае кіраўнікоў фальклорных калектываў і спецыялістаў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу Гродзенскай вобласці на семінар-практыкум “Асаблівасці захавання, фіксацыі і вывучэння беларускага побытавага танца”.
У праграме семінара запланавана раскрыццё тэм:
— Танец і яго роля ў беларускіх абрадах і святах
— Вывучэнне і захаванне беларускіх побытавых танцаў праз рэканструкцыю жодзішкаўскіх абрадаў і святаў
— Традыцыя выканання народнага танца “Кадрыля” ў Гродзенскай вобласці
— Майстар-класы і практычныя заняткі па вывучэнні побытавага танца
Асаблівай падзеяй стане ўдзел гасцей-экспертаў з горада Мінска, якія падзеляцца сваім досведам і ведамі.
Семінар абяцае стаць важнай пляцоўкай для абмену вопытам, захавання і папулярызацыі багатай танцавальнай спадчыны Беларусі.
Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых! Абяцаем, будзе сапраўды па-танцавальнаму цікава.




































