“УПРЫГОЖЫМ ЁЛКУ РАЗАМ!” – святочная акцыя ў рамках арт-праекта “Новы год з традыцыямі” аб’яднала прыхільнікаў традыцыйных відаў мастацтва ў Гродзенскім АМЦНТ

25.11.2025 г.

Звыш 100 арыгінальных ёлачных цацак з саломкі, гліны, нітак, дрэва, паперы, тэкстылю аздобілі зялёныя галінкі і стварылі казачную атмасферу.
Сярод лялек, анёлкаў, званочкаў, ліхтарыкаў, казачных персанажаў, выяў жывёл і птушак, выкананых 85 майстрамі Гродзеншчыны, з’явіліся ўпрыгожванні ўдзельнікаў тэматычных майстар-класаў.
Дзякуем майстрам па саломапляценні Ірыне Шавельскай (Гродзенскі раён) і Тамары Касьян (г.п.В.Бераставіца), па выцінанцы – Алене Дзянішчык (г.п.В.Бераставіца) і Наталлі Клімко (г.Навагрудак), па мастацкай апрацоўцы тэкстылю – Наталлі Маёравай (г.Гродна) за тое, што падзяліліся сёння сваімі ўменнямі і творчымі сакрэтамі!

А мы задаем НОВЫ ТРЭНД упрыгожвання навагодніх ёлак — з цацкамі ў традыцыйным стылі.