19.02.2026 г.
Сваімі думкамі наконт мерапрыемства, якое прывабіла і дарослых, і дзяцей, падзялілася з рэдакцыяй газеты «Культура» Алеся Маліноўская, загадчык аддзела метадычнай работы Ашмянскага РЦК:
— Мода — з’ява непрадказальная і капрызная, а пра густ і наогул не спрачаюцца. Але заўсёды будзе ў модзе гармонік, які грае і бярэ за душу. Або баян. Ці цымбалы, якія лашчаць слых. Або мілагучная скрыпка.
І калі на вялікую (ці маленькую — не мае значэння!) сцэну выходзіць выканаўца народнай песні, не застаецца раўнадушных.
Тлумачэнне, на мой погляд, відавочнае: прываблівае сапраўднасць і прыцягненне да вытокаў.
Але найбольш радуе тое, што маладое пакаленне прымае актыўны ўдзел!






























