Цяпло бабулінага куфра

26.09.2026 г.

У год беларускай жанчыны мы адкрываем самую ўтульную прастору свята! Наш намёт ператварыўся ў старадаўні куфар з пасагам. Сцены, задрапіраваныя аўтэнтычнымі тканымі ручнікамі і дыванамі Гродзеншчыны, ствараюць абсалютную утульнасць.

Тут б’ецца сэрца дома: вас чакаюць унікальныя калекцыі лялек у традыцыйных народных строях нашага рэгіёну — ад прыбраных прыгажунь да моцных абярэгаў (зерневушак, траўніц і ведучек). Сваё майстэрства прадстаўляюць захавальніцы традыцый з Лідскага, Воранаўскага, Карэліцкага, Ашмянскага, Слонімскага і Ваўкавыскага раёнаў.

Кожная лялька тут-не проста цацка, а пажаданне дабра, цяпла і абароны для сям’і.

Хопіць толькі глядзець! На нашых майстар-класах вы самі:
* дакраніцеся да жывога ткацтва;
* Стварыце свой асабісты талісман — народную ляльку-абярэг.

Прыходзьце за натхненнем, цяплом жаночых рук і часцінкай душы беларускай зямлі.