Ці ведаеце вы, што ёсць месца, дзе час цячэ інакш?

28.07.2026 г.

Дзе пахне сухім дрэвам, лавандай са старога куфра і цяплом. Дзе гісторыя жыве ў калаўротах, вышытых падзорах і пацямнелых абразах на покуці…

У Астрынскім Доме культуры і тэатральнага мастацтва, што ў Шчучынскім раёне, аднавілі музейны пакой.

— Гэта не проста збор старадаўніх рэчаў за шклом, а жывая душа, — кажуць ва ўстанове. — Тут кожная рэч захоўвае цяпло рук.

І іх шмат! Напрыклад, драўляная маслабойка. Ці глячкі ды міскі, якія бачылі сотні сямейных вячэр.

А таксама рознакаляровыя посцілкі і бялюткія ручнікі з чырвонай ніткай абярэжнай вышыўкі — узорамі, якія прабабулі выводзілі доўгімі вечарамі пры лучыне.

Усё гэта — наша спадчына, наша памяць.