13.05.2026 г.
Тэатр у «скрыні»: 4 факты ПРА БАТЛЕЙКУ на Гродзеншчыне
Сябры, ці ведалі вы, што гродзенская зямля — гэта не толькі замкі, касцёлы і цэрквы, але і месца ўнікальнага лялечнага тэатра!?
Сёння распавядаем пра БАТЛЕЙКУ
ФАКТ №1: Назва з біблейскім падтэкстам
Слова «батлейка» паходзіць ад «Betleem» — назвы Віфлеема. Першапачаткова гэта быў вандроўны тэатр, які паказваў гісторыю нараджэння Хрыста.
ФАКТ №2: У Гродне знаходзіцца самая старажытная батлейка Беларусі
У Гродзенскім Францішканскім касцёле захаваўся ўнікальны механічны батлеечны вярцеп, створаны яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя ксяндзом Аркадзем Вальтасам. Гэта велізарнае пано плошчай 10 кв. метраў, дзе фігуркі музыкантаў і рамеснікаў не проста рухаюцца, а імітуюць ігру на інструментах.
ФАКТ №3: Мірская батлейка — наша дзяржаўная каштоўнасць
Адзін з самых вядомых тэатраў нашай вобласці — Мірская батлейка, якая пачала сваю гісторыю з канца 19 — пачатку 20 стагоддзя. Яна ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, як унікальная нематэрыяльная спадчына.
ФАКТ №4: Навуковы дайджаст
Вывучэннем батлейкі займаліся вядомыя дзеячы культуры, такія як пісьменнікі: Змітрок Бядуля, Элаіза Пашкевіч (Цётка), Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Значны ўклад у развіццё лялечных тэатраў дадаў Гурый Барышаў.



























