25.07.2026 г.
5 прычын наведаць
Свята ганчара ў г.п. Поразава Свіслацкага раёна:
Дакрануцца да ўнікальнай гісторыі.
Поразава — адзін з гістарычных цэнтраў беларускага ганчарнага промыслу, знакаміты сваёй черназадымленай керамікай. На свяце вы пазнаёміцеся з традыцыямі, якія перадаваліся мясцовымі майстрамі, такімі як браты Шопікі, з пакалення ў пакаленне!
Паспрабаваць сябе ў ролі майстра.
Гэта не проста выстаўка-продаж, а інтэрактыўны фестываль. Кожны жадаючы можа сесці за ганчарны круг на пляцоўцы «Гліна спявае ў вашых руках», паўдзельнічаць у турніры «Лепшы майстар з народа» і пад кіраўніцтвам прафесіяналаў стварыць уласны гліняны сувенір.
Убачыць нараджэнне мастацтва на сваіх вачах.
У рамках конкурсу «Бітва Ганчароў» лепшыя рамеснікі Гродзенскай вобласці будуць прама перад гледачамі ствараць посуд, цацкі і прадметы інтэр’еру. Вы зможаце назіраць ўвесь магічны працэс ператварэння камячка гліны ў твор мастацтва.
Набыць эксклюзіўныя вырабы ручной працы.
Тут можна знайсці аўтэнтычную поразаўскую кераміку: ад традыцыйнай кухоннай посуду да аўтарскіх дэкаратыўных кампазіцый. Гэтыя вырабы стануць выдатным падарункам для блізкіх ці ўпрыгожваннем ўласнага дома: кожнае з іх захоўвае цяпло рук майстра.
Атрымаць асалоду ад атмасферай народнага свята.
Мерапрыемства суправаджаецца выступленнямі фальклорных калектываў, народнымі песнямі і танцамі. Гасцей чакае «сустрэча» з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны, сярод якіх і БАНКУХА.


























