ШЧОДРЫМ, НЕПАЎТОРНЫМ ТАЛЕНТАМ КРАСУЕ ПАНЯМОННЕ

06.09.2025

Выстаўка-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці «ГОРАД МАЙСТРОЎ» у рамках Дня беларускага пiсьменства ў Лiдзе зіхаціць шматколернай прыгажосцю

Таленавітыя ўмельцы з розных куточкаў вобласці прывезлі ўсё тое, што зроблена з душой і вялікай любоўю да мастацтва.
Саламяныя лялькі, сурвэткі, драўляныя сувеніры, ручнікi, карункi — на вул. Ленінскай усё цешыць вока!

Толькі тут вас чакаюць эксклюзіўныя сувеніры, арыгінальныя фотазоны і майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і традыцыйных рамёствах.
Спяшайцеся атрымаць найлепшыя эмоцыі ад святочнай падзеі!