ЭТНАГРАФІЧНАЯ ЭКСПЕДЫЦЫЯ

24.03.2026 г.

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў наведалі народны краязнаўчы музей ДУА «Навадзевяткавіцкая сярэдняя школа імя Б.Т.Пішчукевіча г.Слоніма.»
Таццяна Пятроўна Ракуць- кіраўнік музея і настаўнік англійскай мовы, пазнаёміла з экспазіцыямі, расказала пра гісторыю ўзнікнення некаторых прадметаў.
Але, самым цікавым было знаёмства майстроў з народным тэкстылем: двухбаковымі посцілкамі, сеткавым абрусам, сурвэткамі і ручнікамі з кветкавымі матывамі вышытымі гладдзю, што характэрна для гэтай мясцовасці і навакольных вёсак Яруцічы, Падлессе, Баравікі, Казловічы, Старадзевяткавічы.
Здзівіла і асабістая калекцыя тканых паясоў, выкананых у тэхніцы пераборнага ткацтва, якую паказала Наталля Уладзіміраўна Лысая- настаўнік пачатковых класаў.
Таццяна Пятроўна падаравала аддзелу рамёстваў краязнаўчае даследванне напісанае ёю -Гісторыя аграгарадка «Новадевяткавічы» са старадаўніх часоў да 2010 года.
Майстры аддзела працягваюць вывучаць узоры і аднаўляць калекцыі народнага тэкстылю Слонімшчыны.