Як Ліда і Масты «запалілі» свята!

12.07.2026 г.

На свяце «Александрыя збірае сяброў» градус весялосці падняўся да максімуму! Гасцей свята радавалі сваім неверагодным драйвам два легендарныя калектывы Гродзеншчыны: народны ансамбль народнай песні «Ярыца» (Мастоўскі цэнтр культуры) і народны ансамбль песні і танца  «Лідчанка» (Палац культуры горада Ліды).
Праграма выступу была прадумана так, каб ніхто не застаўся назіральнікам:
«Лідчанка» — душа кампаніі 
Калектыў падрыхтаваў асаблівы тэматычны блок «Купальскі». Гэта быў сапраўдны інтэрактыўны выбух! Артысты літаральна выцягвалі гледачоў  да сумесных спеваў і танцаў. Карагоды, старадаўнія купальскія гульні— госці спявалі разам з калектывам , кружыліся ў парах і смяяліся над вясёлымі прымаўкамі вядучай. Ніхто не ўседзеў на месцы!