ЯРКІ ФІНАЛ ПЕРШАГА ДНЯ: ФЕСТЫВАЛЬ У ІЎІ ПАДАРЫЎ САПРАЎДНАЕ СВЯТА ТАЛЕНТУ І ПАШАНЫ!

22.03.2026 г.

Першы дзень XXIX абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» ў Іўі завяршыўся на самай высокай і душэўнай ноце! Гэта быў дзень, напоўнены магіяй роднай песні і неверагоднай энергіяй нашых артыстаў!

Абсалютна ўсе творчыя калектывы, атрымалі заслужаныя памятныя падарункі. Гэта ўзнагарода за іх вернасць традыцыям, нязломны аптымізм і шчырае сэрца!

АСАБЛІВЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ ДЛЯ ЛЕПШЫХ МАЙСТРОЎ!
Сёння былі ўручаны і спецыяльныя прызы тым, хто ўразіў журы і гледачоў сваім высокім прафесіяналізмам:

Валянцін БОРТНІК — акампаніятар Народнага хору ветэранаў (Смаргонскі раён).
Сяргей МАЛЫШЧЫК — саліст хора ветэранаў працы «Ветэраны ў страі» (Дзятлаўскі раён).
Аляксандр МАЦЮК — дырыжор народнага хору ветэранаў працы «Зямлякі» (Воранаўскі раён).

Мы дзякуем кожнаму ўдзельніку за гэтыя незабыўныя хвіліны гонару за нашую культуру! Гэта быў магутны старт!