05.08.2026 г.
«Кушлянскі фэст» — менавіта такі!
Кожны жнівень ён збірае ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча людзей, для якіх беларуская літаратура, гісторыя і культура — не толькі спадчына, але і частка ўласнага жыцця.
Як заўжды, гасцей свята чакаюць: экскурсіі па музеі-сядзібе і сустрэчы з літаратарамі, музычная праграма і майстар-класы, гульні і віктарыны, рамесніцкія рады і духмяная гарбата з беларускіх зёлак — усё, што можа паспрыяць творчаму адпачынку у адным з самых знакавых літаратурных месцаў Беларусі.


























