29.03.2026 г.
УПЕРШЫНЮ! Інтэрактыўная пляцоўка “Дзявочая краса – хустка і каса”, прысвечаная ГОДУ БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ, з майстар-класам па павязваннi хустак і выстаўкай традыцыйных жаночых галаўных убораў стала цэнтрам прыцягнення для ўсяго прыгожага полу сённяшняга свята-кірмашу «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня».
Майстры народнай творчасці прадэманстравалі для ўсіх жадаючых розныя рэгіянальныя спосабы павязвання хустак: «па-бабску» (з вузлом пад барадой), «па-мужчынску» (на патыліцы) ці чапцом або больш сучасныя вытанчаныя варыянты з выкарыстаннем хустак з арнаментам.
Прыгожая палова Гродна з задавальненнем паглыбілася ў сімволіку колераў і ўзораў беларускага народнага строю.
ВЕЛІКОДНЫ КІРМАШ ЗЗЯЕ ПРЫГАЖОСЦЮ!





























