17 народных вяселляў у адзін дзень!

03.06.2026 г.

7 чэрвеня на Аўгустоўскім канале ў рамках трэцяга дня XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбудзецца абласны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны».

Упершыню фэст пройдзе ў незвычайным фармаце: адбудзецца рэалізацыя абласнога праекта «Вяселле па беларускім канонам».

Галоўная дзея — прэзентацыя падворкаў традыцыйнай культуры «Запрашаем на вяселле: ад сватання да вянца», на якіх адбудуцца рэканструкцыі абрадавых этапаў вяселя:

— сватаўство;
— прыезд маладога да маладой;
— адправы на вянчанне;
— вясельнае застолле ў маладога;
— пасля — у маладой;
— зборная субота і інш.


Гэта будзе відовішчнае шэсце: 17 пар маладых у рэканструяваных вясельных строях, сваты, якія суправаджаюць маладых і нясуць незвычайныя пасагі. А яшчэ — 26 баяністаў і гарманістаў з усёй вобласці!