23 мая ўрачыста распачаўсяАдкрыты Мінскі фестывальнародных мастацкіх рамёстваў

24.05.2026 г.

Свой удзел у выстаўцы народнай творчасці і майстар-класамі па традыцыйным рамёствам
прынялі майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

На выстаўцы шырока прадстаўлены тканыя вырабы ад белаузорыстых ручнікоў — элемента НКС, да
прадметаў адзення.
Рэплікі народных мужчынскіх і жаночых строяў рэгіёна Панямоння вабяць гледачоў характэрнай адметнасцю Гродзеншчыны.
Выцінанка, саломапляценне — элементы НКС ЮНЕСКА, карункі для ручнікоў, сурвэткі, паясы, ходнікі і іншыя вырабы ручной працы ўражваюць колеравымі спалучэннямі і дакладнасцю выканання.