Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайна адзення «Спадчына»  дзяржаўнай установы адукацыі «Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»

Год заснавання: 2000
Мастацкі кіраўнік: Ала Аляксееўна СУРМІНАВА

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны тэатр моды “Спадчына” дзяржаўнай установы адукацыі “Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” — гэта сцэнічны праект, які адраджае і сучасна інтэрпрэтуе нацыянальныя касцюмы і народныя матывы праз мастацтва моды. Калектыў спалучае прафесійную пастаноўку, дэфіле і пластыку, ствараючы відовішчныя паказы, дзе традыцыі гарманічна суіснуюць з сучаснымі дызайнерскімі ідэямі.
Удзельнікі тэатра моды самі распрацоўваюць эскізы будучых мадэляў, з якіх ствараюць сцэнічнае адзенне для дэфіле, апрацоўваючы розныя матэрыялы неабходныя для вырабу таго ці іншага калекцыйнага касцюма. У скарбонцы тэатра моды знаходзяцца розныя калекцыі з тканіны і саломы, насення (гарбуза, кукурузы, каштана, валоскага арэха, фасолі і інш.), апрацаванага дроту, магнітных стужак, кардону, фальгі і іншых нязвыклых па спалучальнасці матэрыялаў. За час існавання тэатра моды ўдзельнікамі калектыву было створана 44 унікальныя калекцыі.
Тэатр моды “Спадчына” – гэта не толькі стварэнне эксклюзіўных калекцый адзення, але і сістэматычная работа над харэаграфічнай пастаноўкай канцэртнага сцэнічнага нумара.