Аддзел народнай творчасці, культурна-забаўляльнай дзейнасці і рамёстваў дзяржаўнай установы
“Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”

Ткацтва, вышыўка, саломапляценне, выцінанка, мастацкая кераміка, роспіс, вязанне – усе гэтыя віды рамяства раней былі вельмі распаўсюджанымі ў побыце сялян астравецкага краю. Рамеснікі стваралі неабходныя для жыцця рэчы, рэалізуючы адначасова свае мастацкія здольнасці і творчыя памкненні.

Сёння народнае мастацтва таксама не страціла сваіх аматараў і пераймальнікаў. З 2004 года майстры народных мастацкіх рамёстваў аддзела народнай творчасці, культурна-забаўляльнай дзейнасці і рамёстваў праводзяць заняткі па саломапляценні, інкрустацыі і аплікацыі саломкай, роспісе па шкле, дрэве і тканіне, выцінанцы, мастацкай кераміцы, вышыўцы, вязанні. Вырабы з Астраўца ўпрыгожваюць святы гарадоў і вёсак Гродзеншчыны, рэспубліканскія кірмашы і выстаўкі, дзе майстры не толькі дэманструюць сваю творчасць, але і праводзяць майстар-класы для розных узроставых і сацыяльных груп насельніцтва.

На базе аддзела дзейнічае больш за 20 разнастайных клубных фарміраванняў. Паштоўкі да розных свят, карціны ў тэхніцы батык, арыгінальныя сувеніры, пано, сурвэткі, шкатулкі – дзіўныя вырабы ручной работы ствараюцца ў атмасферы творчасці, пашаны да традыцый і натхнення новымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Майстрамі народных мастацкіх рамёстваў рэгулярна праводзяцца майстар-класы для розных узроставых катэгорый з ахопам кожнага накірунку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, практыкуемага ў аддзеле і філіялах. Работы сталых і маладых астравецкіх майстроў па-ранейшаму атрымліваюць высокую ацэнку спецыялістаў і аматараў народнай творчасці.

Кантактная інфармацыя: https://centr.ostrovkult.by