Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры
“Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Ключавым напрамкам работы майстроў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры з’яўляецца навучанне дзяцей, падлеткаў і дарослага насельніцтва як традыцыйным рамёствам (саломапляценне, вышыўка крыжыкам, кераміка, вязанне шыдэлкам, тэкстыльная лялька), так і сучасным відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (дэкупаж, фларыстыка, выраб сувеніраў з фаамірана, бісерапляценне).
Гонар аддзела – этнаграфічная калекцыя тканых, вышытых, вязаных шыдэлкам вырабаў, створаных рукамі бераставіцкіх умельцаў. Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ўключаны ў маршрут турыстычнага падарожжа “Бераставіччына – западная жамчужына”. Супрацоўнікамі распрацаваны творчы праект “Бераставіцкі каларыт”, які паспяхова рэалізуецца праз правядзенне майстар-класаў, арганізацыю работы “Летніх майстэрняў”, тэматычных экскурсій, творчых лабараторый і інш. Т.М. Касьян, А.С. Касьян, А.У. Дзянішчык, К.У. Хілюта – гэтыя і іншыя таленты Бераставіччыны не толькі рэгулярна ўпрагожваюць святочныя пляцоўкі раёна і вобласці эксклюзіўнымі вырабамі, але і ахвотна дзеляцца сваімі сакрэтамі майстэрства з усімі жадаючымі.
Кантактная інфармацыя: https://centr.berest-ide.by/


































