Аддзел этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры
“Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”
Асноўнай мэтай дзейнасці аддзела з’яўляецца развіццё народнай творчасці ва ўсіх яе праявах. Асаблівая ўвага надаецца пераемнасці і папулярызацыі традыцыйных рамёстваў. Майстры дэманструюць разнапланавасць дэкаратыўна-прыкладной творчасці, спалучаючы традыцыйныя і сучасныя тэхналогіі і формы ў розных відах рамёстваў: ткацтва паясоў, разьба па дрэве, роспіс велікодных яек, саломапляценне, вышыўка, кераміка, выраб абярэгавай лялькі і інш.
Майстры народных мастацкіх рамёстваў – гэта творча адораныя людзі, прафесіяналы, носьбіты народных традыцый, якія перадаюць сакрэты рамёстваў дзецям і падлеткам, выхоўваюць любоў і павагу да культурнай спадчыны свайго народа (мастак У.І. Пакумейка; Т.П. Рублеўская, Т.А. Сяргейчык, кераміка; У.І. Кемяжук, разьба па дрэве; В.І. Авакумава, ткацтва паясоў; М.С. Ракевіч, вышыўка; І.К. Рынкевіч, выраб лялек). Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за значны ўклад у захаванне і папулярызацыю традыцыйных рамёстваў Гродзеншчыны, адраджэнне ў сучасных умовах народных тэхналогій саломапляцення ўдастоена майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў І.Ф. Шавельская).
Восем элементаў нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека – гэта найбольшая колькасць элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Развіццё лакальных культурных традыцый ажыццяўляецца ў цесным кантакце з кіраўнікамі аматарскіх аб’яднанняў, гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці клубных устаноў раёна. Узаемадзеянне адбываецца амаль ва ўсіх раённых праектах, якія пабудаваны на самабытным матэрыяле з элементамі традыцыйнай культуры (калядаванне, гуканне вясны, купалле, зажынкі, дажынкі, этнаграфічныя кулінарныя майстэрні, рэгіянальныя абрады “Ламанне аплаткам”, “Вігілійная вячэра”, “Ясэлкі”, “Анджэйкі”, брэндавыя святы раёна і інш.).
Кантактная інфармацыя: https://grodnokult.by/otdel-etnografii-folklora-i-remesel/




































