Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў
дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Аддзел традыцыйнага мастацтва і раместваў працуе па некалькіх відах традыцыйнага мастацтва: лозапляценне, вышыўка, вязанне кручком, ткацтва паясоў, лялька-мотанка, прадзіва на калаўроце, ткацтва на кроснах. Ва ўстанове прадстаўлены шэраг рознакаляровых паясоў ад майстрыхі В.Б.Гнаінскай, яны розных памераў і ўзораў, ад тоненькіх, якія ўжываліся ў сямейна-бытавой абрадавасці, да шырокіх мужчынскіх, якімі падпярэзваліся гаспадары. Вялікая ўвага надаецца паясам, якія ўжываюцца падчас Юраўскага абраду. У наяўнасці – калекцыя сурвэтак, вязаных шыдэлкам, дарожкі, каўнерыкі, самабытныя абрусы, “зубы”, якія зроблены па традыцыйных узорах. Майстар па лозапляценні С.А.Балыкоў здзіўляе разнастайнасцю работ – ад маленечкіх традыцыйных кошычкаў да вытанчанага сувенірнага веласіпеда. Традыцыйная вышыўка процягам ад В.М.Барабан прадстаўлена ў калекцыі рушнікоў і сурвэтак. Майстар А.А.Кардаш прымае актыўны ўдзел у сустрэчы турыстычных груп, праводзіць майстар-класы па кераміцы.

З мэтай даследавання і фіксацыі ўзораў народнай традыцыйнай культуры раёна метадычным аддзелам была створана карта-схема рамёстваў на падставе сведчанняў мясцовых старажылаў. Пры аддзеле рэалізуецца праект “Жывыя сведкі”, які накіраваны на захаванне спадчыны беларускіх хатак – сведкаў жыцця пакаленняў, дзе можна ўбачыць шмат цікавых рарытэтных рэчаў: ад адмысловай вышыўкі і ткацтва да простых прадметаў штодзённага ўжытку.

Кантактная інфармацыя: https://kultdyatlovo.by/affiliates/sektor-remesel-i-dekorativno-prikladnogo-iskusstva/