Аддзел рамёстваў дзяржаўнай установы культуры
“Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

Сёння ў аддзеле рамёстваў адраджаецца ткацтва і традыцыйны строй, ствараюцца дзіўныя шэдэўры ў тэхніцы лапікавага шыцця, вырабляюцца лялькі і сувеніры, выбіванкі і вырабы з залатой саломкі, праводзяцца заняткі па ткацтве, саломапляценні, аплікацыі саломай, абрэзкавым шыцці.

2002 г. стаў пачаткам адраджэння ўнікальнага віду традыцыйнага мастацтва – выцінанкі-выбіванкі. Папяровымі карункамі ў 30–50-х гг. XX ст. у некаторых вёсках Навагрудчыны ўпрыгожвалі інтэр’еры жылля. У незвычайнай тэхніцы выконваліся ручнікі на абразы, фіранкі, “вугалкі” на палічкі, сурвэткі пад кулічы. Сёння традыцыю, якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, працягвае народны майстар Н.А.Клімко.

Майстры рознага ўзросту рэгулярна збіраюцца на творчыя гасцёўні, ладзяць вечары-сустрэчы, прымаюць удзел у майстар-класах і выстаўках. З мастацкай культурай Навагрудчыны падрастаючае пакаленне знаёміцца падчас тэматычных экскурсій, адкрытых заняткаў, выставак. З мэтай захавання традыцый створаны музейны пакой “Ад традыцыі да сучаснасці”. Пры аддзеле рамёстваў працуе грамадскі кансультацыйна-практычны цэнтр “Навагрудская выцінанка-выбіванка”. У народным калектыве майстроў “Каляровая альтанка” рэалізуецца праект “Сцежка да народных крыніц”, мэтай якога стала жаданне ўдзельнікаў калектыву атрымаць больш паглыбленыя веды аб традыцыйнай спадчыне нашага рэгіёна, асвоіць новыя віды творчасці.

Кантактная інфармацыя: https://nov-centr.of.by/novogrudskiy-rayonnyiy-tsentr-remesel/