Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры
дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі раённы цэнтр культуры”

У аддзеле рамёстваў развіваюцца наступныя віды рамёстваў: аплікацыя саломкай, вышыўка, ткацтва, выраб беларускіх традыцыйных лялек, ткацтва паясоў, мастацкая кераміка, карункапляценне, дэкаратыўны роспіс. Аддзел рамёстваў сумесна са спецыялістамі Слонімскага раённага цэнтра культуры рэгулярна арганізоўвае свята рамёстваў “З крыніц адвечных прыгажосці”, якое аб’ядноўвае шмат таленавітых майстроў Слонімшчыны.

Выставачная зала “Ад мінулага да сучаснага” карыстаецца вялікай папулярнасцю, у ёй размешчаны экспазіцыі этнукутка і творчыя работы майстроў. Спецыялістамі аддзела праведзена шмат навучальных майстар-класаў  і кансультацый па традыцыйных рамёствах для розных сацыяльных груп насельніцтва па вышыўцы, ткацтве палатна на кроснах і ткацтве пояса, навіванні ніткі на цэўку, качанні саматканага льнянога палатна поцягам, аплікацыі і пляценні саломкай, саламянай пластыцы, выцінанцы, вырабе беларускай традыцыйнай лялькі, мастацкай кераміцы, дэкаратыўным роспісе, карункапляценні, вырабе сувеніраў з ільну, а таксама па сучасных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Вядзецца актыўная работа з носьбітамі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Спецыялістамі аддзела паспяхова рэалізуецца раённы праект “Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!”, мэтай якога з’яўляецца адраджэнне, зберажэнне і папулярызацыя народных мастацкіх рамёстваў слонімскага краю. Майстры І.М.Пацынка і В.А.Дзевятчанка аднавілі рэплікі двух традыцыйных жаночых і двух традыцыйных мужчынскіх касцюмаў Панямоння, а народны майстар А.М.Міхед упрыгожыла іх ручной вышыўкай крыжом. Усе спецыялісты аддзела актыўна развіваюць свае творчыя напрамкі дзейнасці і ўзбагачаюць калекцыі работ.

Кантактная інфармацыя: https://srknt.by/