Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры
дзяржаўнай установы “Зэльвенскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры займаецца аднаўленнем нацыянальных рамесніцкіх традыцый і раскрыццём самабытных талентаў іх носьбітаў і майстроў. У аддзеле створаны традыцыйны беларускі народны касцюм зэльвенскага строю. Этнаграфічны пакой установы ўключаны ў турыстычны маршрут “Зэльвенскі дыярыюш”. На высокім узроўні працуюць гурткі для дзяцей, дзе майстры народных мастацкіх рамёстваў перадаюць рамесніцкія веды і ўменні.
Саломапляценне, аплікацыя саломкай, вышыўка, карункапляценне, вязанне пруткамі, разьба па дрэве, апрацоўка драўніны, выпальванне па драўніне, лепка з гліны, выраб народнай лялькі, бісерапляценне, вышыўка стужкамі, фларыстыка, дэкупаж, пляценне з газетных трубачак, макрамэ – вырабы майстроў зэльвенскага краю здзіўляюць прыгажосцю на мерапрыемствах вобласці. У аддзеле рамёстваў на рэгулярнай аснове ладзяцца творчыя лабараторыі з удзелам мясцовых талентаў.
Кантактная інфармацыя: https://zcknt.zelva-kultura.by/




































