Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры
дзяржаўнай установы культуры “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры займаецца адраджэннем, захаваннем і папулярызацыяй традыцыйнай культуры і рамёстваў свайго рэгіёна. Многія рэгіянальныя рамёствы дастаткова ўпэўнена развіваюцца і сёння: ганчарства, кераміка, мастацкая апрацоўка дрэва, саломапляценне, лозапляценне, вышыўка і ткацтва паясоў. Актыўна развіваюцца і сучасныя віды дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва.

У аддзеле створана этнаграфічная экспазіцыя “Вытокі і традыцыі”, якая ўключае лепшыя ўзоры ткацтва і вышыўкі, прылады працы, посуд, хатняе начынне. Супрацоўнікамі рэканструявана калекцыя традыцыйных строяў Свіслацкага раёна. У раёне налічваецца звыш 50 майстроў народных мастацкіх рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па розных накірунках дзейнасці. У выставачнай зале дзейнічае выстава-продаж, на якой прадстаўлены калекцыі  ганчарных і керамічных вырабаў, вырабы з саломкі і лазы, традыцыйныя беларускія паясы, вырабы са скуры і тканіны, вязаныя цацкі і многае іншае. Сумесна са Свіслацкім турыстычна-інфармацыйным цэнтрам распрацаваны маршрут “Прогулка по Свислочи”.

На базе аддзела дзейнічае грамадскі кансультатыўна-практычны цэнтр па стажыроўцы майстроў Гродзенскай вобласці па традыцыйным ганчарстве Свіслаччыны. Цікавасць уяўляе праект “Мастацтва гліны і агню”, у які ўключаны цыкл мерапрыемстваў, практычных заняткаў па вырабе чорнаглянцаванай керамікі.

Кантактная інфармацыя: https://rck.kultura-svisloch.by/