Філіял “Раённы Дом рамёстваў”
дзяржаўнай установы культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”
Дзейнасць філіяла скіравана на захаванне, падтрымку і папулярызацыю традыцыйнага народнага мастацтва: салома- і лозапляцення, вязання, ткацтва, традыцыйнай лялькі, апрацоўкі скуры і інш. У Доме рамёстваў працуе выставачная зала, дзе размяшчаецца этнаграфічная экспазіцыя “Адкуль нашы карані”. Кожны жадаючы можа пазнаёміцца з музейнымі прадметамі, якімі карысталіся нашы продкі. Падчас экскурсій па музейнай экспазіцыі праводзяцца розныя інтэрактывы з наведвальнікамі: тэматычныя гульні, дэманстрацыя працы за ткацкім станком, майстар-класы па побытавых танцах.
У сацыяльнай сетцы інстаграм створаны акаунт “dom_remesel_zalesse”, дзе рэкламуюцца вырабы майстроў Дома рамёстваў, напаўненне экспазіцыі. Лялькі, анёлы, скарбонкі, капелюшы Н.В.Логач, лялькі-мотанкі і лялькі-абярэгі М.В.Зенкевіч, галаўныя ўборы Л.М. Канаплёвай, ажурныя вырабы з лазы сям’і Мускіх – аб талентах смаргонскай зямлі ведаюць ва ўсёй вобласці. Брэндавы сувенір “Смаргонскі мядзведзь” Н.У.Кенько карыстаецца вялікай папулярнасцю як у нашай краіне, так і за яе межамі.
Кантактная інфармацыя: https://www.rck.by/ru/




































