АДКРЫЦЦЁ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ Ў ВОРАНАВА

26.09.2025

Стравы з таркаванай бульбы сёння стануць галоўнай тэмай абмеркавання прадстаўнікоў устаноў культуры і даследчыкаў з усёй краіны, якіх гасцінна прыняла Гродзенская вобласць.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся:

  • Клімовіч Алена Віктараўна, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама;
  • Карповіч Андрэй Андрэевіч,  намеснік старшыні Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта;
  • Чэшун Мікіта Сяргеевіч, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, начальнік аддзела арганізацыі аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

— Багатая, яскравая, самабытная народная спадчына, звязаная з асаблівасцямі харчавання беларусаў, сёння гучна заяўляе аб сабе ў Воранава, каб у хуткім часе павысіць сваю значнасць на міжнародным узроўні.