11.11.2025 г.
У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны ДУК “ Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праходзіць многа цікавых мерапрыемстваў: выставы да святаў, цікавыя экскурсіі для гасцей па музейным пакоі, работа гурткоў, сустрэчы з дарослымі і школьнікамі для знаёмства з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, майстар – класы.
Зусім нядаўна была запрошана на сустрэчу з вучнямі Геранёнскай сярэдняй школы начальнік швейнага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства “Світанак” Вольга Віктараўна Грынюк. Адбылася вельмі цікавая сустрэча. Алёна Апанас – майстар па выцінанцы аддзела рамёстваў падрыхтавала неабходнае абсталяванне: нажніцы, алоўкі, паперу. Паказала свае работы гасцям, а Вольга Віктараўна правяла майстар-клас па тэме “Беларускае мастацтва выцінанкі”. Яна вучыла ўдзельнікаў сустрэчы выразаць розныя ўзоры і аздабляць вырабы.
Усе ўдзельнікі падзякавалі Вользе Грынюк за цікавую сустрэчу. Яе добра памятаюць у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры, дзе яна пачынала свой працоўны шлях, менавіта па выцінанцы.




























