23.11.2025 г.
УПЕРШЫНЮ! Навагодні АРТ-ПРАЕКТ з 25 лiстапада па 13 студзеня закружыць у святочным карагодзе ўсю вобласць!
Шэраг выставачных імпрэз, якія пройдуць у кожным раёне, распачне АКЦЫЯ «УПРЫГОЖЫМ ЁЛКУ РАЗАМ» у Гродзенскім АМЦНТ. Такога святочнага дэкору вы не ўбачыце больш нідзе!
Ёлачныя цацкі з дрэва, тэкстылю, гліны, саломкі. Вязаныя і вышытыя, распісаныя ўручную і выразаныя з паперы. Зоркі, анёлкі, лялькі, ліхтарыкі, героі Каляд — і усё гэта з пашанай да традыцыйнага мастацтва.
Майстар-класы чакаюць усіх!
Народны майстар Наталля Клімко з Навагрудка прадставіць калекцыю выцінанак-выбіванак.
Нібы малюнкамі марозу на шыбах, знаёмымі з маленства ўзорамі папяровых сняжынак і зімовай святочнасцю зачаруе навагрудская традыцыя — наша гісторыка-культурная каштоўнасць!
У праграме — спектакль «Цар Ірад» лялечнага тэатра «БАТЛЕЙКА» Цэнтра рамёстваў «Спадчына» г. Гродна.
ЗАПРАШАЕМ У КАЗКУ!


























