Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў дзяржаўнай установы
“Мастоўскі раённы цэнтр культуры”

Традыцыйнымі напрамкамі аддзела рамёстваў з’яўляюцца: травапляценне, саломапляценне, лозапляценне і карапляценне, ткацтва, кераміка, разьба па дрэве, вышыўка крыжыкам, пісанкі, вырабы велікодных вербаў, выцінанка, тэкстыльныя лялькі-абярэгі, роспіс па дрэве і тканіне. Майстры актыўна развіваюць і сучасныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: пацеркі, вязанне кручком, аплікацыя з прыроднага матэрыялу і інш.

Аддзелам праводзяцца курсы па пэўных відах рамяства, майстар-класы па стварэнні сувеніраў, тэматычныя экскурсіі з дэманстрацыяй этнаграфічнага фонду і вырабаў умельцаў мастоўскага краю. Больш за 60 чалавек наведваюць гурткі, якія прапануе аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў. У атмасферы творчасці вырабляюцца тэкстыльныя лялькі-абярэгі, абпальваюцца ў муфтавай печы керамічныя цацкі, працягваюцца традыцыі спіральнага пляцення з травы і ажурнага вырэзвання з паперы незвычайных сюжэтаў і вобразаў.

У аддзеле рамёстваў створаны этнакуток “Бацькава хатка”, дзе ажываюць старажытныя традыцыі і расцвітае прыгажосць народных рамёстваў. Працуе сувенірная гандлёвая “Крама” з шырокім і разнастайным асартыментам рукатворных цудаў.

Кантактная інфармацыя: https://mostycult.by/