Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў
дзяржаўнай установы “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”
Дзейнасць аддзела накіравана на адраджэнне і папулярызацыю наступных відаў традыцыйных беларускіх рамёстваў: саломапляценне, выцінанка, разьба па дрэве, карункапляценне, вышыўка, ткацтва паясоў, выраб традыцыйнай лялькі, ганчарства, кераміка. Спецыялісты і майстры штотыдзень праводзяць творчыя майстар-класы для розных сацыяльных груп. Здымаюцца відэаўрокі па ткацтве традыцыйных паясоў ад майстра В.Крышэнь, па выцінанцы – ад майстра Г.Лагута, па саломапляценні ад майстроў В.Салдатавай і Н.Жук, праходзяць раённыя і міжраённыя семінары-практыкумы па выцінанцы, саломапляценні, вышыўцы; экскурсіі па выставачнай зале аддзела.
Карэліцкі раён можа па праве ганарыцца майстрам па саломапляценні Верай Салдатавай, удзельніцай аматарскага аб’яднання “Карэліцкія вытокі”, якая сваім найлепшым дасягненнем лічыць стварэнне іканастаса і царскіх варот у царкве Іаана Хрысціцеля (в. Дудуткі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці), за што была ўзнагароджана Граматай Патрыаршага Экзарха “За труды во славу Святой Православной Церкви”.
Гурткі па саломапляценні, выцінанцы, жывапісе і малюнку, аматарскія аб’яднанні для дзяцей і дарослых У Карэліцкім раёне літаральна “па нітачках” збіраўся традыцыйны касцюм мясцовых жыхароў на падставе вялікай даследчай работы. Месцы традыцыйнага бытавання рамёстваў уключаны ў турыстычныя маршруты Карэліцкага раёна, а менавіта музей-сядзіба ў аг. Райца, дзе пражывае і працуе майстар па саломапляценні Вера Салдатава (тытульны маршрут турыстычнага падарожжа “Дыхание Кореличчины бережно храним”).
Кантактная інфармацыя: http://korelichi-rck.by/karelicki-dom-ramyostvau/




































