НАС ЗДЫМАЮЦЬ

27.01.2026 г.

Пазнаёміцца з творчасцю сапраўднага самародка, «майстра на ўсе рукі» Аляксандра Ліпеня запрашае Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.
Персанальная выстаўка “Разьбяр святла”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння аўтара маляўнічых пейзажаў і складаных скульптурных кампазіцый, дзейнiчае па 20 лютага.

Ён працаваў машыністам турбіны на Гродзенскай цеплаэлектрацэнтралі, але пры гэтым заўсёды заставаўся адданым мастацтву.

Творы мастака часта апісваюць як “увасабленне верша” або “спяваючую зямлю”, бо ў кожнай рабоце адчуваецца лірычнасць, глыбокая сувязь мастацтва, паэзіі і беларускай прыроды.
Прыходзьце — і пераканайцеся ў гэтым самі!
Чакаем па адрасе: вул. Савецкая, 8.
Даведкi па тэлефоне: 8(033)6558758
Ссылка на видео: https://www.instagram.com/reel/DT2DmvUiKKj/?igsh=OG1nbjdmc2Rkejlj