01.06.2026 г.
Свята, у якім спляліся прыгажосць прыроды і глыбіня народнай мудрасці, прайшло 31 мая ў Сянькоўшчыне.
Брэндавае мерапрыемства «Зялёныя святкі» стала сапраўдным упрыгожваннем календара Слонімшчыны.
Галоўным сімвалам урачыстасці стаў велічны АБРАД «ВАДЖЭННЕ КУСТА» — старажытны рытуал яднання чалавека з навакольным светам.
Звонкія галасы Траецкага гурта разляталіся па ўсім аграгарадку, несучы радасць у кожную хату.
Гурт завітаў на падворкі, дзе кружыліся сумесныя карагоды і гучалі спрадвечныя словы-замовы, закліканыя прынесці багаты ўраджай і шчасце ў сем’і.


























