05.06.2026 г.
У рамках абласнога фестывалю «Скарбы Гродзеншчыны» кулінарная візітоўка беларусаў прыедзе на Аўгустоўскі канал.
Святочная «смачная» пляцоўка аб’яднае кулінарныя традыцыі Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Лідскага і Шчучынскага раёнаў, якія з’яўляюцца арэолам распаўсюджвання ў Гродзенскай вобласці гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стравы з таркаванай бульбы. Традыцыі прыгатавання і ўжывання».
Гасцей чакае:
— выстава-прэзентацыя рэгіянальных рэцэптаў з таркаванай бульбы;
— жывая дэманстрацыя прыгатавання страў з таркаванай бульбы;
— дэгустацыя самых каларытных і смачных страў з таркаванай бульбы.
7 чэрвеня
З 12 да 17 гадзін
Каля сцэны абласнога фестывалю «Скарбы Гродзеншчыны»


























